Жонка наглядчыка заапарка
Рейтинг:
(голосов: 0)

Жонка наглядчыка заапарка

13 снежняа 17:40 у Брэсце ў кінатэатры “Беларусь” (вул. Савецкая, 62)адбудзецца прэм’ерафільма «Жонка наглядчыка заапарка» у беларускай агучцы.
У фільме прадстаўлена рэальная гісторыя адважнага подзвігу наглядчыкаў Варшаўскага заапарка Яна і Антаніны Жабінскіх, якія захавалі жыццё больш як 300 габрэям у гады Халакосту. Падчас акупацыі Польшчы Жабінскія ў заапарку і сваёй віле далі прытулак габрэям, уцекачам з варшаўскага гета. Пасля Другой Cусветнай вайны Жабінскія атрымалі званне праведнікаў народаў свету.
Фільм з'яўляецца экранізацыяй кнігі, якая была напісана на падставе дзённіка Антаніны Жабінскай. У кінастужцы 2017 г. рэжысёра Нікі Каро з майстэрствам пераплецены штодзённы подзвіг галоўных герояў, трагізм лёсу ахвяраў вайны, злачынствы нацыстаў.
У галоўных ролях: намінант на прэмію «Оскар» Джэсіка Чэстэйн (зорка фільмаў «Інтэрстэллар» і «Марсіанін») і Даніэль Бруль(«Капітан Амерыка», «Гудбай Ленін», «Бясслаўныя вырадкі»).
На беларускую мову фільм агучаны ў межах праекта «Беларускія ўікэнды»пры падтрымцыПольскага Інстытута ў Мінску і кампаніі velcom. Ролі агучвалі: актрысы Ганна Хітрык і Святлана Цімохіна, тэлевядучыя Яўген Перлін і Сяргей Жбанкоў, акцёры Алесь Малчанаў і Зміцер Саладуха.
Арганізатары паказа ў Брэсце: Польскі Інстытут у Мінску, Генеральнае консульства РП у Брэсце, Беларускія ўікэнды, КУП “Брэстаблкінавідэапракат”.

У гэты ж дзень перад кінапаказамГенеральнае консульства РП у Брэсце ў кінатэатры “Беларусь” прадставіцьфотавыставу "Самарыцяне з Маркавай".Выстава прысвечана праведнікам народаў свету Вікторыі і Юзэфу Ульмам з польскай вёскі Маркава. Яны ўкрывалі 2 габрэйскія сям'і, за што нямецкія нацысты расстралялі Юзэфа, яго цяжарную жонку, іх 6 дзяцей і 8 габрэяў, якіх яны хацелі выратаваць.
Забойства ў Маркавай стала сімвалам палякаў, якія аддалі свае жыцці для выратавання габрэяў.Каб прадставіць тэму выратавання габрэйскага насельніцтва ў акупаванай Польшчы і ўшанаваць памяць ахвяр, у в. Маркава з 2016 г. працуе Музей палякаў, якія ратавалі габрэяў падчас Другой сусветнай вайны ім. сям'і Ульмаў.
Да пачатку Другой сусветнай вайны ў вёсцы Маркава жыла каля 4,5 тыс.людзей, сярод якіх 120 габрэяў. Сям'я Ульмаў не была адзінай сям'ёй, якая хавала габрэяў. Па меншай меры 20 іншых габрэяў перажылі акупацыю ў пяці вясковых хатах.
Запрашаем на мерапрыемства, якое распавядае пра гісторыі праведнікаў народаў свету —людзей, якія ў гады Халакосту бескарысліва ратавалі габрэяў, ставячы пад пагрозу, а часам прыносячы ў ахвяру, сваё жыццё і жыццё блізкіх.скачать dle 12.1
  • Трейлер

Комментарии: 0

+1

Имя:*
E-Mail:
Комментарий:
  • bowtiesmilelaughingblushsmileyrelaxedsmirk
    heart_eyeskissing_heartkissing_closed_eyesflushedrelievedsatisfiedgrin
    winkstuck_out_tongue_winking_eyestuck_out_tongue_closed_eyesgrinningkissingstuck_out_tonguesleeping
    worriedfrowninganguishedopen_mouthgrimacingconfusedhushed
    expressionlessunamusedsweat_smilesweatdisappointed_relievedwearypensive
    disappointedconfoundedfearfulcold_sweatperseverecrysob
    joyastonishedscreamtired_faceangryragetriumph
    sleepyyummasksunglassesdizzy_faceimpsmiling_imp
    neutral_faceno_mouthinnocent
Введите код: *
Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив